Визитка учреждения

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Доцішская сярэдняя школа"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования / Установа агульнай сярэдняй адукацыi
Населенный пункт:
д. Дотишки
Адрес:
231393, Гродзенская вобл., Воранаўскі р-н, аг.Доцішкі, вул.Савецкая, д.4
Телефоны:
8(01594)41922 (кабінет дырэктара)
8(01594)40926 (прыёмная)
8(01594)40924 (намеснік дырэктара)
Сайт УА уключаны ў Дзяржаўны регістр інфармацыйных рэсурсаў.
Пасведчанне № 4141101379 ад 09.06.2011г.
E-mail:
dotssh@voronoo.gov.by
Регистрационный номер:
Рэгістрацыйнае пасведчанне №590870142 ад 04.09.2013 г.

З гісторыі школы

    Першы ўспамін пра школу, якую часта ўзгадвае гаспадар маёнтка Аляксандр Звяровіч адносіцца да канца XIX ст.

   У 1861г. у Доцішкі прыязджае вучыць дзяцей беларускі паэт Ф. Багушэвіч. Навучанне ў школе вядзецца на польскай і беларускай мовах.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны школа абнаўляецца. З 1945- 1946гг. школа знаходзіцца ў доме Фелікса Герасімовіча, навучанне вядзецца на польскай мове.

     З 1946 г. па 1968 г. школа размяшчалася ў прыватных домаўладаннях.
     У 1968 г. сіламі гаспадаркі «За Радзіму» ўзведзена прыбудова для васьмігадовай школы.
     З 1989 г. школа набыла статус базавай.
  З 2008 г. па 2012г. школа з'яўляецца пераможцам раённага конкурсу на лепшую арганізацыю работы ўстаноў адукацыі сярод базавых школ.
  У цяперашні час школу ўзначальвае Люленка Валянціна Віктараўна, адукацыя вышэйшая педагагічная, скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут ім.М.Горкага. Педагагічны стаж 25 гадоў, катэгорыя першая. На пасадзе дырэктара з 2006-га года.
   У рамках будаўніцтва аграгарадка Доцішкі (2006г.) Капітальны рамонт у старэнькай школе не праводзіўся. Па ініцыятыве адміністрацыі школы, старшыні Доцішскага С/С, старшыні СВК "Доцішкі", бацькоўскай грамадскасці было прынята рашэнне аб будаўніцтве новай школы.
      Праектная магутнасць новай школы разлічана на 216 месцаў. Напаўняльнасць на 02.09.2013г. склала 184 навучэнцы i 22 выхаванцы дзіцячага садку. За кошт ліквідаваных УА Енчынскай БШ, Казакоўскай БШ з верасня 2013 г. школа рэарганізавана з базавай у сярэднюю.
   У школе размешчаны адміністрацыйны блок, група 5-годак дзіцячага садка, 11 асобных класных памяшканняў для правядзення вучэбных заняткаў, кабінеты інфарматыкі, фізікі, хіміі, выяўленчае мастацтва, музыкі, лінгафоны, дапрызыўнай падрыхтоўкі, камбінаваная майстэрня па тэхнічнай працы, майстэрні па апрацоўцы тканіны і па кулінарыі, спартзала з трэнажорнай залай, актавая зала на 108 пасадачных месцаў; харчаблок з абедзеннай залай на 108 пасадачных месцаў. Запланавана памяшканне для музея.
Маецца гараж для школьнага аўтобуса, сховішча для агародніны, стадыён з валейбольнай і баскетбольнай пляцоўкамі, ценявы навес для выхаванцаў дзіцячага садка, модульная кацельня.
     Падвоз навучэнцаў ажыццяўляецца двума аўтобусамі згодна з распрацаваным маршрутам.
   На працягу апошніх 5-ці гадоў калектыў школы з'яўляецца пераможцам конкурсу на лепшую арганізацыю працы ўстаноў адукацыі раёна.

Спадзяемся, Вам спадабаецца наш сайт.
З павагай,
адміністрацыя ДУА "Доцішская сярэдняя школа".

 

Аб нашай школе

В Гродненской области появилась ещё одна современная школа

Здравствуй, школа!

 

 

поделиться в: