Цель, задачи и функции

МЭТА: “Удасканаленне адукацыйнага асяроддзя школы, якое спрыяе раскрыццю індывідуальных асаблівасцяў навучэнцаў, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі і забяспечвае ўмовы для самавызначэння і самарэалізацыі кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу”

 ЗАДАЧЫ:

1. Садзейнічаць павышэнню якасці адукацыйнага працэсу праз удасканаленне работы па развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, аптымізацыю развіваючага асяроддзя для падтрымкі і развіцця інтэлектуальнай і даследчай актыўнасці з мэтай фарміравання функцыянальнай граматнасці

2. Прадоўжыць работу па павышэнні прафесійных кампетэнцый педагогаў праз сістэму бесперапыннага павышэння кваліфікацыі, рэалізацыю эфектыўных форм і метадаў педагагічнага суправаджэння высокаматываваных навучэнцаў, сістэматызацыю і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі па развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў на ўроку і ў пазаўрочны час.

3. Забяспечыць устойлівае развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы праз выхаванне грамадзянскасці, патрыятызму, культуры паводзінаў, захаванне прававых нормаў, бяспекі жыццядзейнасці.

4. Актывізаваць работу з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі па павышэнні інфармаванасці па пытаннях здароўя і яго аховы, на фарміраванне навыкаў умацавання здароўя як кампанента здароўезахавальнай граматнасці.

5. Прыняць меры па далейшым ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы шляхам актывізацыі пазабюджэтнай дзейнасці.

 

ФУНКЦЫІ:

Установа адукацыі выконвае адукацыйную, інтэлектуальную, сацыяльную і культурную функцыі, накіраваныя на задавальненне інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы ў адпаведнасці са Статутам дзяржаўнай установы адукацыі “Доцішская сярэдняя школа” ад 20.11.2023 № 751.

поделиться в: